Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемным працаўладкаваннi грамадзян

Уступіла ў сілу 26 лютага 1996 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча, называемыя ў далейшым «Дагаворныя Бакі», дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Гэтае Пагадненне распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Рэспублікі Польшча, пастаянна пражываючых адпаведна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або тэрыторыі Рэспублікі Польшча, якія:

1. працаўладкоўваюцца ў наймальніка на тэрыторыі другой дзяржавы, называемыя ў далейшым «работнікамі»,

2. накіроўваюцца на тэрыторыю другой дзяржавы на падставе дагавораў (кантрактаў) паміж суб'ектамі гаспадарчай дзейнасці абедзвюх дзяржаў з мэтай ажыццяўлення будаўнічых і другіх работ і паслуг, называемыя ў далейшым «кантрактнымі работнікамі».