Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль аб устанаўленні дыпламатычных адносін

Уступіла ў сілу 26 мая 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Дзяржава Ізраіль,

кіруючыся жаданнем умацоўваць і развіваць адносіны паміж іх народамі ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Рэспубліка Беларусь і Дзяржава Ізраіль устанаўліваюць дыпламатычныя адносіны адзін з адным на ўзроўні паслоў з дня уступлення гэтага Пагаднення ў сілу. Практычныя аспекты гэтых адносін, уключаючы акрэдытаванне паслоў, будуць абмеркаваны па дыпламатычных каналах.

Артыкул 2

Бакі гэтага Пагаднення згодны ў тым, што палажэнні Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года прымяняюцца ў дыпламатычных адносінах паміж імі.