Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Даніі аб паветраных зносiнах

Уступіла ў сілу 24 лістапада 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Каралеўства Даніі

з’яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і міжнароднага Пагаднення аб транзітных паветраных зносінах, адкрытай для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.,

жадаючы заключыць Пагадненне ў адпаведнасці з названай Канвенцыяй з мэтай устанаўлення рэгулярных паветраных зносін паміж іх тэрыторыямі;

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1
Азначэнні

У мэтах гэтага Пагаднення:

а) «Канвенцыя» азначае Канвенцыю аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытую для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г., і ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з