Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Швецыя аб паветраных зносiнах

Уступіла у сілу 24 лістапада 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Каралеўства Швецыі

з'яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і Пагаднення аб транзіце пры міжнародных паветраных зносінах, адкрытых для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.,

жадаючы заключыць Пагадненне ў адпаведнасці з названай Канвенцыяй з мэтай устанаўлення рэгулярных паветраных зносін паміж іх тэрыторыямі;

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1
Азначэнні

У мэтах гэтага Пагаднення:

а) «Канвенцыя» азначае Канвенцыю аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытую для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г., і ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з Артыкулам 90 названай Канвенцыі, і любую папраўку да Дадаткаў або Канвенцыі згодна з Артыкулам 90 і 94 Канвенцыі, як толькі гэтыя Дадаткі і папраўкі будуць прынятыя абодвума Дагаворнымі Бакамі;