Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Данія аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў i грузаў
Уступіла ў сілу 7 чэрвеня 1997 года
Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Данія, якія называюцца далей «Дагаворныя Бакі», Урады якіх,
жадаючы садзейнічаць аўтамабільным перавозкам пасажыраў і грузаў паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі ў трэція дзяржавы,
пагадзіліся аб наступным:
І. ПАСАЖЫРСКІЯ ПЕРАВОЗКІ
Артыкул 1
1. Пасажырскія перавозкі, якія ажыццяўляюцца аўтатранспартнымі сродкамі за свой кошт або за кошт трэціх асоб паміж дзвюма дзяржавамі або транзітам праз іх тэрыторыі, акрамя тых, якія азначаны ў Артыкуле 3, выконваюцца на падставе дазволаў.
2. «Пасажырскі транспартны сродак» азначае любы транспартны сродак з механічным прывадам, які мае больш чым дзевяць месцаў, уключаючы месца вадзіцеля, і які зарэгістраваны ў адным з Дагаворных Бакоў.