Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб устанаўленні дыпламатычных адносін

Уступіла ў сілу 2 сакавіка 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Польшча,

– беручы пад увагу традыцыйныя і гістарычныя адносіны дружбы паміж народамі Беларусі і Польшчы,

– упэўненыя ў тым, што найлепшым спосабам умацавання міру і міжнароднай бяспекі з’яўляецца ўзаемаразуменне і супрацоўніцтва паміж народамі ў адпаведнасці з міжнародным правам, асабліва ў адпаведнасці з прынцыпамі роўнасці, павагі да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, самавызначэння народаў і неўмяшання ва ўнутраныя справы,

– выражаючы зацікаўленасць у больш цесным супрацоўніцтве, а таксама стварэнні новых стымулаў на карысць міру і стабільнасці ў Еуропе, а таксама супрацоўніцтва ў эканамічнай, гандлёвай і культурнай галінах,