Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нарвегія аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах

Уступіла ў сілу 1 жніўня 1997 года

 

Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Нарвегія, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы садзейнічаць ажыццяўленню пасажырскіх і грузавых перавозак аўтатранспартнымі сродкамі паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нарвегія і транзітам праз іх тэрыторыі,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1
Вызначэнні

Для мэтаў гэтага Пагаднення:

1. «Дзяржава рэгістрацыі» азначае адзін з Дагаворных Бакоў, дзе зарэгістраваны транспартны сродак.

2. «Дзяржава, якая прымае» азначае адзін з Дагаворных Бакоў, які не з'яўляецца дзяржавай рэгістрацыі і дзе транспартны сродак выкарыстоўваецца для перавозак.

3. «Перавозчык» азначае любую фізічную або юрыдычную асобу аднаго з Дагаворных Бакоў, якая валодае дазволам ажыццяўляць міжнародныя аўтамабільныя пасажырскія і/або грузавыя перавозкі ў адпаведнасці з яго нацыянальным заканадаўствам.