Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Македонія аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах

Уступіла ў сілу 30 жніўня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Македонія, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

прымаючы пад увагу спрыяльнае развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін,

імкнучыся да далейшага развіцця аўтамабільных зносін паміж абедзвюма дзяржавамі, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

а) Тэрмін «перавозчык» азначае любую фізічную або юрыдычную асобу абедзвюх дзяржаў, якія маюць права ажыццяўляць міжнародныя грузавыя і пасажырскія перавозкі аўтамабільным транспартам у адпаведнасці з іх нацыянальным заканадаўствам.

б) Тэрмін «транспартны сродак» азначае аўтатранспартны сродак:

– прызначаны для ажыццяўлення грузавых (уключаючы прычэпы або паўпрычэпы) і пасажырскіх перавозак;