Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Славенія аб устанаўленні дыпламатычных адносін

Уступіла ў сілу 23 ліпеня 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Славенія,

кіруючыся жаданнем умацоўваць і развіваць адносіны паміж дзвюма краінамі ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і прынцыпамі Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Славенія ўстановяць дыпламатычныя адносіны паміж імі з дня ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення і абмяняюцца дыпламатычнымі прадстаўнікамі як мага хутчэй.

Артыкул 2

Бакі гэтага Пагаднення пагаджаюцца з тым, што палажэнні Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года прымяняюцца ў дыпламатычных адносінах паміж імі.