Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай

Уступіў у сілу 26 жніўня 1993 года

 

Рэспубліка Беларусь і Сірыйская Арабская Рэспубліка,

жадаючы развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі,

грунтуючыся на прынцыпах узаемнай павагі да суверэнітэту, роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы друг друга,

маючы на ўвазе мэты і прынцыпы Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,

будучы прыхільнымі да падтрымання міжнароднага міру і бяспекі,

дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і абмяняцца дыпламатычнымі місіямі на ўзроўні Пасольстваў.

Учынена ў Маскве 26 жніўня 1993 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, арабскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. У выпадку сумнення перавагу мае тэкст на англійскай мове.