Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Ізраіль аб супрацоўнiцтве ў сферы барацьбы са злачыннасцю

Уступіла ў сілу 12 жніўня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Дзяржавы Ізраіль, далей будуць называцца «Бакі»,

разумеючы небяспечнасць росту арганізаванай злачыннасці, незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, іншых цяжкіх злачынстваў, якія маюць міжнародны характар,

надаючы важнае значэнне развіццю ўзаемадзеяння ў сферы барацьбы са злачыннасцю і неабходнасці надзейнай абароны праў і свабод грамадзян,

кіруючыся прынцыпамі роўнасці, узаемнасці і ўзаемнай карысці,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі на аснове нацыянальнага заканадаўства і ў межах сваёй кампетэнцыі будуць ажыццяўляць супрацоўніцтва шляхам абмену вынікамі навукова-даследчай дзейнасці, сучаснай тэхналогіяй і метадамі работы ў наступных галінах: