Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Іспанія

Уступіла ў сілу 13 лютага 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Іспанія прыйшлі да пагаднення ўстанавіць, пачынаючы з гэтай даты, дыпламатычныя адносіны і ў магчыма кароткія тэрміны ажыццявіць акрэдытацыю Паслоў.

Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Іспанія, грунтуючыся на прынцыпах узаемнай павагі, суверэнітэту, роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, выяўляюць намер развіваць свае адносіны ў духу дружбы і супрацоўніцтва.

Абедзве дзяржавы ўсведамляюць сваю адказнасць за падтрыманне міру ў Еўропе і ва ўсім свеце. Яны поўныя рашучасці праводзіць у жыццё палажэнні і прынцыпы Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Бакі выказваюць імкненне садзейнічаць развіццю прагрэсу міжнароднага супольніцтва на аснове павагі прынцыпаў міру і міжнароднага права і пацвярджаюць свае абавязкі выконваць палажэнні Заключнага Хельсінкскага Акта і Парыжскай Хартыі для новай Еўропы.