Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан

Уступіў у сілу 21 студзеня 1993 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Узбекістан,

кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць традыцыйныя адносіны дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурнай, гуманітарнай і іншых галінах,

маючы намер развіваць гэтыя адносіны на аснове прынцыпаў суверэннай роўнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў і неўмяшання ва ўнутраныя справы ў адпаведнасці са Статутам ААН, Хельсінкскім Заключным актам і іншымі дакументамі НБСЕ,

дамовіліся аб устанаўленні дыпламатычных адносін і абмене дыпламатычнымі місіямі на ўзроўні Пасольстваў у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года.