Гандлёвае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Кіпр

Уступіла ў сілу 12 ліпеня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Кіпр, якія ў далейшым называюцца Дагаворныя Бакі,

кіруючыся прынцыпамі рыначнай эканомікі, роўнасці, недыскрымінацыі і ўзаемнай выгады;

імкнучыся ўмацоўваць і развіваць гандлёвыя адносіны паміж іх краінамі;

прымаючы пад увагу абавязацельствы Рэспублікі Кіпр як члена Сусветнай Гандлёвай Арганізацыі (СГА), і намаганні Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца норм і правілаў, якія агульнапрызнаны ў сістэме міжнароднага гандлю, уключаючы нормы і правілы СГА;

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі будуць прымаць неабходныя меры для садзейнічання развіццю гандлю паміж іх краінамі ў адпаведнасці з заканадаўствам кожнай з дзяржаў.