Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Усходняй Рэспублікі Уругвай

Уступіла ў сілу 7 ліпеня 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Усходняй Рэспублікі Уругвай, у адпаведнасці з інтарэсамі і жаданнем абодвух народаў, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Пасольстваў з даты падпісання гэтага Сумеснага Камюніке.

Абодва Урады дамовіліся развіваць адносіны дружбы паміж дзвюма краінамі на аснове прынцыпаў узаемнай павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, ненападзення, неўмяшання адной краіны ва ўнутраныя справы другой, роўнасці і ўзаемавыгады і мірнага суіснавання.

У гэтых мэтах Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Усходняй Рэспублікі Уругвай дамовіліся таксама прызначыць на першапачатковым этапе гэтых адносін Паслоў па сумяшчальніцтву.