Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам

Уступіў у сілу 21 студзеня 1993 года

 

Рэспубліка Беларусь і Туркменістан,

кіруючыся агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, Статутам ААН, Хельсінкскім Заключным актам, Парыжскай Хартыяй для новай Еўропы і іншымі дакументамі НБСЕ,

будуючы свае адносіны на палажэннях, сфармуляваных у Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года,

жадаючы ўмацаваць палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі дзвюх краін, пашыраць дружалюбныя сувязі паміж іх грамадзянамі і народамі,

пагадзіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам і абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі на ўзроўні пасольстваў.

Гэты Пратакол уступае ў сілу ў дзень яго падпісання.

Аформлена ў горадзе Мінску 21 студзеня 1993 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і туркменскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.