Пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай

Уступіла ў сілу 30 снежня 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Літоўская Рэспубліка,

пацвярджаючы сваё імкненне будаваць узаемаадносіны ў адпаведнасці з літарай і духам Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Парыжскай Хартыі для новай Еўропы і іншых дакументаў гэтай Нарады,

выказваючы ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні добрасуседства, узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Рэспубліка Беларусь і Літоўская Рэспубліка ўстанаўліваюць дыпламатычныя адносіны і абменьваюцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі на ўзроўні Пасольстваў.

Артыкул 2

У сваіх дыпламатычных і консульскіх адносінах Рэспубліка Беларусь і Літоўская Рэспубліка будуць грунтавацца на палажэннях