Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Замбія

Уступіў у сілу 13 кастрычніка 1993 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Замбія,

кіруючыся прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,

жадаючы развіваць адносіны дружбы і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Замбія,

вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма Дзяржавамі на ўзроўні пасольстваў з даты падпісання гэтага Пратакола.

Аформлена ў Маскве 13 кастрычніка 1993 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і англійскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.