Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб гандлевым i эканамiчным супрацоўнiцтве

Уступіла ў сілу 5 мая 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Пакістан, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

імкнучыся развіваць і пашыраць сяброўства і супрацоўніцтва,

жадаючы далейшага ўмацавання гандлёвых і эканамічных сувязей паміж дзвюма дзяржавамі на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай выгады,

беручы пад увагу абавязацельствы Ісламскай Рэспублікі Пакістан як члена Сусветнай Гандлёвай Арганізацыі (СГА) і намаганні Рэспублікі Беларусь па ўступленню ў гэтую арганізацыю,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул І

Дагаворныя Бакі ў адпаведнасці з заканадаўствам іх дзяржаў садзейнічаюць гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж дзвюма дзяржавамі на доўгатэрміновай і стабільнай аснове.