Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб супрацоўнiцтве ў галiне маладзежнай палiтыкi

Уступіла ў сілу 14 снежня 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, у далейшым якія будуць называцца «Бакі»,

імкнучыся да развіцця і ўзмацнення дружалюбных адносін паміж дзвюма дзяржавамі,

перакананыя ў тым, што супрацоўніцтва ў галіне маладзёжнай палітыкі мае важнае значэнне ў збліжэнні і паглыбленні узаемаадносін паміж дзвума народамі,

жадаючы развіваць і ў далейшым сяброўскія сувязі паміж моладдзю Беларусі і Украіны,

маючы на ўвазе, што на сучасным этапе развіцця грамадства роля моладзі ў вырашэнні грамадскіх праблем няспынна ўзрастае,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць усямерна садзейнічаць павышэнню і ўзмацненню супрацоўніцтва ў галіне маладзёжнай палітыкі. Бакі будуць імкнуцца далучыць моладзь і маладзёжныя арганізацыі да рэалізацыі праграм супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, экалогіі, аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.