Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальдзівы

Уступіў у сілу 6 снежня 1993 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Мальдзівы, жадаючы развіваць узаемаадносіны сяброўства і супрацоўніцтва, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў з даты падпісання гэтага Пратакола.

Абодва бакі пагадзіліся развіваць свае адносіны на аснове прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Падпісана ў Нью-Йорку 6 снежня 1993 года ў двух экзэмплярах на беларускай і англійскай мовах, прычым абодва тэксты з’яўляюцца аднолькава сапраўднымі.