Мемарандум аб узаемаразуменнi i супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi, адукацыi, спорту i турызму паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран

Уступіў у сілу 14 ліпеня 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Іран, якія далей называюцца «Бакі»,

улічваючы жаданне развіваць і ўзмацняць культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі,

будучы ўпэўненымі ў тым, што пашырэнне гэтых сувязей спрыяе ўзаемнаму азнаямленню народаў дзвюх краін з культурай і традыцыямі адзін аднаго,

будуць супрацоўнічаць у галіне культуры, навукі і адукацыі па наступных накірунках:

А. У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА

Артыкул 1

Бакі будуць абменьвацца дэлегацыямі з мэтай азнаямлення з дзейнасцю ў галіне культуры і мастацтва, а таксама творчымі калектывамі для выступлення ў абедзвюх краінах.