Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi i пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы

Уступіла ў сілу 27 чэрвеня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей «Бакі»,

прызнаючы, што аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 года па сваіх маштабах і нанесенаму ўрону адносіцца да ліку глабальных катастроф,

улічваючы складанасць праблем і аб’ём выдаткаў на мерапрыемствы па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы,

усведамляючы адказнасць перад народамі абедзвюх дзяржаў за цяжкія наступствы катастрофы, якія яшчэ вельмі доўга будуць негатыўна адбівацца на ўмовах жыццядзейнасці насельніцтва, эканоміцы, асабліва на забруджаных тэрыторыях,

адзначаючы, што вызначальнай умовай па пераадоленню наступстваў катастрофы з’яўляюцца сумесныя намаганні пацярпеўшых дзяржаў і міжнароднай супольнасці, а таксама ўзгодненая мэтанакіраваная дзейнасць па распрацоўцы і рэалізацыі адпаведных праграм,