Мемарандум паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб бязвiзавых паездках па дыпламатычных i службовых пашпартах

Уступіў у сілу 14 красавіка 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Іран, якія надалей называюцца Бакамі,

імкнучыся да пашырэння двухбаковых адносін,

жадаючы ўмацоўваць палітычныя, эканамічныя, гандлёвыя, навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі паміж дзвюма дзяржавамі,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты Рэспублікі Беларусь, і грамадзяне Ісламскай Рэспублікі Іран, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты Ісламскай Рэспублікі Іран, уязджаюць, выязджаюць або праязджаюць транзітам праз тэрыторыю адпаведна другой дзяржавы без віз. Яны таксама могуць знаходзіцца без віз на тэрыторыі гэтай дзяржавы тэрмінам да трыццаці дзён з даты іх уезду.