Мемарандум аб узаемаразуменнi па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран

Уступіў у сілу 14 сакавіка 1995 года

 

Яго Правасхадзіцельства Спадар Міхаіл Чыгір, Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з запрашэннем Яго Правасхадзіцельства Спадара Хасана Хабібі, Першага Віцэ-Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран, ажыццявіў з 12 па 14 сакавіка 1995 года, што адпавядае 21–23 эсфанда 1373 года, афіцыяльны візіт у Ісламскую Рэспубліку Іран на чале ўрадавай дэлегацыі.

На працягу візіту Прэм’ер-Міністр Беларусі быў прыняты Прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран і Старшынёй Сходу Ісламскага Савета. Пад час гэтых сустрэч, якія праходзілі ў добразычлівай абстаноўцы, адбылося абмеркаванне і абмен думкамі па пытаннях развіцця двухбаковых адносін і некаторых праблемах рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі.