Пратакол аб кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Малдова

Уступіў у сілу 5 мая 1994 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Малдова, якія далей называюцца «Бакі»,

жадаючы садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва і бяспекі ў Еўропе ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Хельсінкскім Заключным актам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, іншымі дакументамі НБСЕ, у прыватнасці, Парыжскай Хартыяй для новай Еўропы,

лічачы карыснай практыку рэгулярных кансультацый і абмену думкамі па міжнародных пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі будуць праводзіць кансультацыі па пытаннях беларуска-малдаўскіх адносін, развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, эканомікі, навукова-тэхнічных сувязей, экалогіі, сацыяльных праблем, культуры, правоў чалавека.