Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў аб заахвочваннi i ўзаемнай ахове iнвестыцый*

Уступіла ў сілу 1 жніўня 1996 года

______________________________

*Ратифицировано Постановлением Верховного Совета Республики Беларусь от 25 апреля 1996 г. «О ратификации Соглашения между Республикой Беларусь и Королевством Нидерландов о поощрении и взаимной защите инвестиций» (Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь, 1996 г., № 18, ст. 329, 330).

Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Нідэрландаў, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы ўмацаваць традыцыйныя сяброўскія сувязі паміж іх краінамі, пашырыць і інтэнсіфікаваць эканамічныя адносіны паміж імі, асабліва ў дачыненні да інвестыцый інвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку,

прызнаючы, што пагадненне аб рэжыме, які прадастаўляецца такім інвестыцыям, будзе садзейнічаць прытоку капіталу і тэхналогій і эканамічнаму развіццю Дагаворных Бакоў і што для інвестыцый пажаданым з'яўляецца справядлівы і роўны рэжым,