Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове iнвестыцый

Уступіла ў сілу 9 жніўня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Карэя, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для павелічэння інвестыцый інвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку,

прызнаючы, што садзейнічанне ажыццяўленню і ахова інвестыцый на аснове гэтага Пагаднення будзе садзейнічаць развіццю асабістай дзелавой ініцыятывы і росквіту абедзвюх дзяржаў,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1
Азначэнні

Для мэтаў гэтага Пагаднення:

(1) Тэрмін «інвестыцыі» азначае ўсе віды маёмасці, якія былі інвесціраваны інвестарам аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасці з заканадаўствам апошняга Дагаворнага Боку, і, у прыватнасці, але не выключна, уключае: