Пратакол аб кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Уступіў у сілу 7 ліпеня 1994 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, якія далей называюцца «Бакі»,

натхнёныя жаданнем узмацніць сувязі сяброўства і салідарнасці паміж абодвума народамі на аснове ўзаемапавагі і ўзаемаразумення,

прызнаючы карыснасць узмацнення супрацоўніцтва ў міжнароднай сферы,

перакананыя ў тым, што шчыры і канструктыўны дыялог па пытаннях двухбаковых адносін і іншых міжнародных і рэгіянальных тэмах, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, будзе спрыяць найбольшаму збліжэнню паміж Рэспублікай Нікарагуа і Рэспублікай Беларусь,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі праводзяць кансультацыі па пытаннях, якія датычацца развіцця ўзаемнага супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, эканомікі, навукова-тэхнічных, экалагічных адносін і гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва.