Пратакол аб кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі

Уступіў у сілу 13 верасня 1994 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, якія далей называюцца Бакамі,

імкнучыся да развіцця дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж абедзвюма дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Хельсінкскім Заключным Актам, Парыжскай Хартыяй для новай Еўропы, іншымі дакументамі, прынятымі ў рамках Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,

жадаючы паглыбляць і пашыраць двухбаковае супрацоўніцтва,

дамовіліся аб наступным:

1. Бакі, калі гэта неабходна, праводзяць перамовы і кансультацыі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама па міжнародных праблемах, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.