Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове iнвестыцый*

Уступіла ў сілу 12 жніўня 1997 года

______________________________

*Ратыфікавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 1996 г. «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб садзейнічанні ажыццяўленню і ахове інвестыцый» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 11, арт. 228).

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Італьянскай Рэспублікі, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для ўдасканалення эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і асабіста ў адносінах да інвесціравання капітала інвестарамі аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку; і