Пратакол аб кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча

Уступіў у сілу 26 кастрычніка 1994 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польчша, якія далей называюцца Бакамі,

імкнучыся да развіцця дружалюбных двухбаковых адносін і супрацоўніцтва паміж абедзвюма дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Заключным Актам НБСЕ, Парыжскай хартыяй для новай Еўропы, а таксама іншымі дакументамі, прынятымі ў рамках Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,

жадаючы паглыбляць і пашыраць двухбаковае супрацоўніцтва на падставе Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992 года,