Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Саюзам М'янма

Уступіла ў сілу 22 верасня 1999 года

 

Рэспубліка Беларусь і Саюз М'янма, кіруючыся прынцыпамі, абвешчанымі ў Статуце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, і вырашыўшы ўсталяваць адносіны дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на падставе прынцыпаў роўнасці, неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, павагі да незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, вырашылі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі на ўзроўні Паслоў з даты падпісання гэтага Сумеснага Камюніке ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і англійскай мовах, тэксты якіх з'яўляюцца аўтэнтычнымі.

Здзейснена ў г. Нью-Йорку 22 верасня 1999 года.