Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб паветраных зносiнах

Уступіла ў сілу 27 верасня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Індыя, якія называюцца далей «Дагаворныя Бакі»,

з'яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, якая адкрыта для падпісання ў Чыкага 7 снежня 1944 года,

жадаючы садзейнічаць развіццю ўзаемаадносін у галіне грамадзянскай авіяцыі і заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных зносін паміж адпаведнымі тэрыторыямі іх дзяржаў,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1
Азначэнні

У мэтах дадзенага Пагаднення, калі іншае не прадугледжана ў кантэксце:

а) тэрмін «авіяцыйныя ўлады» абазначае ў адносінах да Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўны камітэт па авіяцыі, а ў адносінах да Рэспублікі Індыя – Генеральнага дырэктара грамадзянскай авіяцыі або, у абодвух выпадках, любая асоба або орган, упаўнаважаныя выконваць функцыі, якія ў сучасны момант выконваюцца ўпамянутымі ўладамі;