Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб паветраных зносiнах*

Уступіла ў сілу 15 красавіка 1997 года

__________________________

*Ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 1997 г. «Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб паветраных зносiнах» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., №16, ст.297).

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Кітайскай Народнай Рэспублікі (якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»),

жадаючы садзейнічаць ажыццяўленню дружалюбных кантактаў паміж двума іх народамі і развіваць узаемаадносіны паміж дзвюма іх краінамі ў ў галіне грамадзянскай авіяцыі,

з'яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытай для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 года,