Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Эль-Сальвадор

Уступіла ў сілу 25 кастрычніка 1999 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Эль-Сальвадор,

З мэтай развіцця ўзаемаразумення і ўмацавання дружбы і супрацоўніцтва паміж двума народамі,

на аснове прынцыпаў і мэтаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і міжнароднага права, у прыватнасці ў сферы міжнароднага міра і бяспекі, роўнасці дзяржаў, павагі да нацыянальнага суверэнітэта, незалежнасці, міжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,

вырашылі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года з даты падпісання гэтага Сумеснага Камюніке.