Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы гiстарычна-культурнай спадчыны*

Уступіла ў сілу 5 сакавіка 1997 года

__________________________

*Ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 1997 г. «Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы гiстарычна-культурнай спадчыны» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 12, ст.238).

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча, названыя далей Дагаворныя Бакі,

прызнаючы, што нацыянальныя культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча складаюць важную частку супольнай гістарычна-культурнай спадчыны Еўропы,

згодна з палажэннямі Дэкларацыі Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі, падпісанай у Мінску 18 лістапада 1992 года,