Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай

Уступіў у сілу 7 лютага 1994 года

 

Рэспубліка Беларусь і Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка,

кіруючыся ўзаемным імкненнем развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гандлёвай, культурнай, гуманітарнай і іншых галінах,

вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі, пачынаючы з даты падпісання гэтага Пратаколу, на ўзроўні пасольстваў.

Выказваючы задавальненне развіццём адносін паміж імі, абодва бакі дамовіліся развіваць гэтыя адносіны на аснове ўзаемнай павагі суверэнітэту, роўнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго ў адпаведнасці са Статутам ААН, нормамі міжнароднага права, а таксама ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года.