Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Гаіці

Уступіла ў сілу 29 кастрычніка 1999 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Гаіці,

імкнучыся да развіцця ўзаемаразумення і ўмацавання адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж двума народамі,

на падставе мэтаў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і міжнароднага права, у прыватнасці ў сферы міжнароднага міра і бяспекі, роўнасці дзяржаў, павагі да нацыянальнага суверэнітэта, незалежнасці, міжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,

вырашылі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года з даты падпісання гэтага Сумеснага Камюніке.