Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Галоўным архіўным упраўленнем пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Генеральнай дырэкцыяй дзяржаўных архіваў Латвійскай Рэспублікі

Набыло моц 23 красавіка 1992 года

 

Кіруючыся ўзаемным імкненнем да ўсебаковага развіцця супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі дзвюх рэспублік, Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Генеральная дырэкцыя дзяржаўных архіваў Латвійскай Рэспублікі, якія ў наступным называюцца «бакі», дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі разгортваюць супрацоўніцтва на падставе ўзаемнасці і з выкананнем адпаведных заканадаўстваў абедзвюх рэспублік, а таксама міжнародных пагадненняў.

Артыкул 2

Бакі развіваюць абмен вопытам паміж архіўнымі ўстановамі па напрамках дзейнасці, якія іх цікавяць. У гэтых мэтах бакі абменьваюцца інфармацыяй па ўзнікаючых у іх праблемах архіўнай справы і ажыццяўляюць абмен спецыялістамі-архівістамі на ўзаемнай аснове.