Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб супрацоўнiцтве па пагранiчных пытаннях

Прекратило действие с даты вступления в силу Договора между Правительством Республики Беларусь и Правительством Латвийской Республики о режиме белорусско-латвийской государственной границы от 10 апреля 2013 г. <I01300013>

Уступіла ў сілу 18 жніўня 1993 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Латвійскай Рэспублікі, якія далей называюцца «Бакі»,

кіруючыся агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права і паважаючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзвюх дзяржаў,

выказваючы прыхільнасць палажэнням Заключнага Акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, а таксама палажэнням Дэкларацыі аб прынцыпах добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай ад 16 снежня 1991 года,