Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб гандлёвым i эканамiчным супрацоўнiцтве

Уступіла ў сілу 1 снежня 1993 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

– жадаючы развіваць і дыверсіфікаваць узаемавыгадныя гандлёвыя і эканамічныя сувязі паміж абедзвюма краінамі на стабільнай і збалансаванай аснове,

– пацвярджаючы іх жаданне да далейшага ўмацавання існуючых сяброўскіх адносін на аснове прынцыпаў роўнасці, узаемнай павагі і выгады,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі згодна з іх дзеючым нацыянальным заканадаўствам прымуць неабходныя меры для развіцця і дыверсіфікавання іх гандлёвых сувязей на доўгатэрміновай, стабільнай і збалансаванай аснове, пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках існуючых магчымасцей.