Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб узаемных бязвiзавых паездках па службовых справах

Уступіла ў сілу 25 лістапада 1993 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

у мэтах далейшага развіцця дружалюбных адносін паміж дзвюма дзяржавамі,

на аснове прынцыпаў раўнапраўнасці і ўзаемнай выгады,

вырашылі заключыць гэта Пагадненне і пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты і грамадзяне Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты, уязджаюць, выязджаюць ці праязджаюць транзітам праз тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку без віз.