Дагавор аб дружбе, добрасуседстве i супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай*
Уступіў у сілу 6 жніўня 1997 года
______________________________
*Ратифицирован Постановлением Верховного Совета Республики Беларусь от 25 апреля 1996 г. «О ратификации Договора о дружбе, добрососедстве и сотрудничестве между Республикой Беларусь и Украиной» (Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь, 1996 г., № 27, ст. 500).
Рэспубліка Беларусь і Украіна, якія далей называюцца Высокімі Дагаворнымі Бакамі,
абапіраючыся на цесныя сувязі паміж дзвюма дзяржавамі, іх народамі, якія склаліся гістарычна,
упэўненыя ў тым, што далейшае развіццё і ўмацаванне гэтых адносін адпавядае карэнным інтарэсам народаў абедзвюх дзяржаў і служыць справе міру, бяспекі і прагрэсу,
прасякнутыя рашучасцю працягваць будаўніцтва незалежных дэмакратычных, прававых дзяржаў,