Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб развiццi шырокамаштабнага супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi, прамысловасцi, навукi i тэхнiкi
Уступіў у сілу 8 лістапада 1993 года
Рэспубліка Беларусь і Федэратыўная Рэспубліка Германія,
кіруючыся прынцыпамі і палажэннямі Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ад 1 жніўня 1975 года, Парыжскай хартыі для новай Еўропы ад 21 лістапада 1990 года, а таксама наступнымі дакументамі НБСЕ,
з цвёрдым намерам, пасля ўтварэння адзінай Германіі 3 кастрычніка 1990 года і аб’яўлення дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня 1990 года шырока развіваць узаемаадносіны на абавязковай міжнародна-прававой аснове,
будучы ўпэўнены ў тым, што шырокамаштабнае супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, прамысловасці, навукі і тэхнікі паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія павышае дабрабыт насельніцтва абедзвюх дзяржаў і ўносіць істотны ўклад у справу наладжвання адносін на падставе даверу паміж абедзвюма краінамі,