Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Йеменскай Рэспублікай

Уступіў у сілу 7 жніўня 1995 года

 

Рэспубліка Беларусь і Йеменская Рэспубліка,

кіруючыся ўзаемным імкненнем развіваць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі,

грунтуючыся на мэтах і прынцыпах Статута ААН і Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 г.,

дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Йеменскай Рэспублікай на ўзроўні паслоў.

Паўнамоцныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь і Йеменскай Рэспублікі падпісалі гэты Пратакол у двух экзэмплярах, кожны на беларускай, арабскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.

Пратакол уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Здзейснена ў г. Маскве 7 жніўня 1995 г.