Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай

Уступіў у сілу 24 кастрычніка 1995 года

 

Рэспубліка Беларусь і Алжырская Народная Дэмакратычная Рэспубліка,

жадаючы развіваць адносіны супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі,

пацвярджаючы прыхільнасць да мэтаў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,

дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі на ўзроўні паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Здзейснена ў Маскве 24 кастрычніка 1995 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і арабскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.