Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Камбоджа

Уступіў у сілу 25 студзеня 1995 года

 

Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Камбоджа, кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць узаемаадносіны сяброўства і супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, эканомікі і культуры,

на аснове прынцыпаў узаемнай павагі, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, а таксама ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,

вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Камбоджа выказваюць сваю ўпэўненасць у тым, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін паміж імі адпавядае іх нацыянальным інтарэсам і будзе садзейнічаць развіццю міжнароднага супрацоўніцтва.