Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Румыніі аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi, адукацыi, культуры, iнфармацыi, аховы здароўя, спорту i турызму
Уступіла ў сілу 14 чэрвеня 1994 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Румыніі, далей называемыя «Бакамі»,
улічваючы глыбокія дэмакратычныя пераўтварэнні, якія праходзяць у Рэспубліцы Беларусь і ў Румыніі, а таксама на Еўрапейскім кантыненце;
мяркуючы, што гэтыя пераўтварэнні здольны садзейнічаць развіццю на пастаяннай аснове шырокамаштабнаму супрацоўніцтву паміж іх краінамі;
поўныя рашучасці дастасаваць палажэнні Хельсінкскага Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Парыжскай хартыі для Новай Еўропы;
жадаючы развіваць і паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне навукі, адукацыі, культуры, інфармацыі, аховы здароўя, спорту і турызму ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права;