Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах

Уступіла ў сілу 28 кастрычніка 1998 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Арменія, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

з мэтай далейшага развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных зносін,

жадаючы развіваць супрацоўніцтва ў галіне турызму, аўтамабільныя пасажырскія і грузавыя зносіны паміж абедзвюма дзяржавамі і транзітам праз іх тэрыторыі,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1
Азначэнні

Для мэтаў гэтага Пагаднення:

1. «Перавозчык» азначае любую фізічную або юрыдычную асобу, якая мае дазвол ажыццяўляць міжнародныя грузавыя і пасажырскія перавозкі аўтамабільным транспартам у адпаведнасці з нацыянальнымі заканадаўствамі дзяржаў Дагаворных Бакоў.

2. «Аўтатранспартны сродак» азначае: